Прыкладны пералік дапаможнікаў і матэрыялаў

у мікракабінеце выхавацеля

1.Нарматыўныя прававыя і інструктыўна-метадычныя дакументы, якія рэгулююць дзейнасць установы дашкольнай адукацыі.

2.Літаратура ( для сваёй узроставай групы):

o        Метадычная;

o        Дзіцячая;

o         Картатэка на наяўную літаратуру.

Літаратура павінна размяшчацца ў адпаведнасці з адукацыйнымі абласцямі, павінна быць рэкамендавана да выкарыстання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ці НДА.

3.Метадычны матэрыял ( для сваёй узроставай групы):

o        Канспекты заняткаў;

o        Сцэнары свят, забаў, гульнявых комплексаў, гульняў і да т.п. па адукацыйных абласцях;

o        Наглядныя навучальныя дапаможнікі для педагогаў;

o        Вучэбныя дапаможнікі для выхаванцаў;

o         Рэкамендацыі, памяткі.

4.Картатэкі:

o         Дыдактычных гульняў;

o        Рухомых гульняў;

o        Тэатральных гульняў;

o        Пальчыкавай гімнастыкі;

o        Фізумінак і да т.п.

5.Дыдактычныя, наглядна-дыдактычныя, раздаткавыя, дэманстрацыйныя матэрыялы ( для арганізацыі заняткаў па рэалізацыі задач па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі).

6.Матэрыялы для арганізацыі заняткаў па выяўленчай дзейнасці (асобна размяшчаюцца матэрыялы для малявання, лепкі, аплікацыі, канструявання, дзіцячага дызайну, азнаямлення з творамі выяўленчага мастацтва):

o          Матэрыялы і абсталяванне для заняткаў;

o         Узоры работ.

7.Матэрыялы па арганізацыі ўзаемадзеяння з бацькамі:

o         Тэксты кансультацый;

o          Узоры анкет;

o          Матэрыялы анкетавання і г.д.

Для сістэматызацыі матэрыялаў неабходна скласці  пашпарт  (наменклатуру) мікракабінета, дзе ўказваецца найменне матэрыялу і месца яго размяшчэння.

Неабходна адзначыць, якая б напаўняльнасць мікракабінета поўнай не была, галоўнае, каб назапашаны матэрыял быў "жывым", г.зн. лімітава выкарыстоўваўся педагогамі ў працы з дзецьмі.

Па матэрыялах часопіса «Пралеска».