Выкарыстанне беларускіх народных гульняў
у фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту
Метадычны практыкум
Беларускiя народныя гульнi садзейнiчаюць эфектыунаму вырашэнню задач выхавання i адукацыi дзяцей дашкольнага узросту. З iх дапамогай выхаванцы нязмушана i зацiкаулена атрымоуваюць неабходныя веды пра навакольны свет, сацыяльныя з∙явы жыцця, узаемаадносiны пaмiж людзьмi, вывучаюць традыцыii гiсторыю роднога краю.
Беларускiя народныя гульнi разнастайны по сваiм змесце, якi вызначае iх адукацыйную iвыхаваучую значнасць, характар гульнёвых дзеянняу. Ад зместу гульнi залежыць сваеасаблiвасць арганiзацыii характар выканання дзецiмi рухальных заданняу, якiя уключаюць шматразовыя бегавыя практыкаваннi з устаноукай на фармiраванне спрытнасцi, вынослiвасцi, сiлавых якасцей, а таксама заданняу з элементамi мауленчай, канструктыунай iiншых вiдау дзейнасцi. Змест гульнi задаецца рознымi уяунымi сiтуацыямi, сэнсавым аб∙яднаннем гульнёвых прадметау i дзеянняу. Так, у адных гульнях ролii правiлы цесна звязаны з сюжэтам, гульневыя дзеяннi адпавядаюць зададзенай ролii правiлам. У другiх – сюжэт i ролi адсутнiчаюць, гульцам прапанаваны толькi рухальныя заданнi, якiя згодна з правiламi вызначаюць паслядоунаяць, хуткасць i спрытнасць iх выканання. У трэцiх гульнях сюжет, дзеяннi гульцоу абумоулены зместам, якi вызначае характар рухау iiх паслядоунасць.
У залежнасцi ад тыпу арганiзацыi, гульнi падзяляюцца на:
1. Массавыя, або гульнi тыпу «усе за усiмi»
Мэта iх – зладжанае узаемадзеянне удзельнiкау. Носяць часткова iмiтацыйны характар, маюць выразны бытавы сюжэт, спрыяюць фармiраванню фiзiчных, маральна-валявых якасцей. «Арол», «Мароз», «Вартаунiк», «Рэдзька», «Проса», «Лянок», «Малако», «Мышка» i iнш.
2. Камандныя, тыпу «каманда на каманду»
Накiраваны на дасягненне агульнай перамогi i патрабуюць ад кожнага удзельнiка пэунай фiзiчнай i тактычнай падрыхтоукi, сумленнага выканання правiл i неабходнасцi улiчваць iнтарэсы усiх членау каманды для дасягнення агульнай перамогi. «Галубы», «Хапанка», «Запляцiся, пляцень», «Сценка».
3. Гульнi-спаборнiцтвы тыпу «сам за сябе»
Накiраваны на дасягненне асабiстай перамогi. Вынiк такой гульнi залежыць ад сiлы i спрыту кожнага удзельнiка. Асноунае патрабаванне – подбор прыблiзна роуных по сiле удзельнiкау. «Пеунi», «Качка», «Падхват», «Пабелка», «Мiхасiк», «Рыбак» i iнш.
Па iнтэнсiунасцi уздзеяння на удзельнiкау, дзяляцца на:
1. Вялiкай iнтэнсiунасцi: «Пабелка», «Хорт», «Шэры кот», «Гусi-лебедзi», «Паляунiчыя i качкi», «Заяц-маладзiк» i iнш.
2. Сярэдняй iнтэнсiунасцi: «Верабейка», «Плётачка», «Млын», «Хапанка», «Птушка», «Мак», «Кошка», «Падсечка» i iнш.
3. Малой iнтэнсiунасцi: «Галубы», «Проса», «Вяровачка», «Калечка», «Што робiш?», «Высокi дуб», «Рукi суседа» i iнш.
У залежнасцi ад характару рухау гульнi паддзяляюцца на:
1. Гульнi з бегам i скачкамi: «Барада», «Гусi ляцяць», «Лiскi», «Плясь, плясь, уцякай», «Мак» i iнш.
2. Гульнi з кiданнем: «Маялка», «Храбры заяц», «Пасадка бульбы», «Арол», «Качка», «Верабейкi» i iнш.
3. Гульнi з супрацiуленнем: «Пеунi», «Пацяг», «Малако», «Зачэп» i iнш.
4. Камбiнаваныя: «Шпень», «Плётачка», «Клёк дарожны», «Што робiш?».
Пры выбары гульняу мэтазгодна улiчваць наступныя патрабаваннi:
1. Наяунасць у гульнi сюжэта, якi накiроувае дзяцей на гульневыя мэты.
2. Даступнасць для дзяцей рухальных заданняу.
3. Уключэнне у гульню кожнага дзiцяцi.
4. Самастойныя актыуная дзеяннi дзяцей.
5. Варыятыунасць сродкау дасягнення мэты.
Беларускiя народныя гульнi займаюць важнае месца у фiзiчным выхаваннi дзяцей. Яны павялiчваюць рухальную актыунасць, дапамагаюць сфармiраваць хуткасць i лёгкасць арыенцiроукi у бясконцай прасторы рухальных вобразау, вучаць адносiцца да рухау як да прадмета гульнёвага дзеяння, раскрываюць маторныя характарыстыкi уласнага цела. Вершаваныя тэксты гульняу надаюць рухам эстэтычны характар, дапамагаюць увабраць культурныя традыцыi беларускага народа, развiваюць памяць, мову, мысленне.
Выкарыстанне беларускiх народных гульняу у фiзiчным выхзначааваннi мае сваю спецыфiку, якая вызначаецца узроставымi асаблiвасцямi дзяцей.
Дзецям малодшага узросту прапануюць гульнi з простым сюжэтам. Героi iх (кошка, мышкi, птушаняты) добра вядомы дзецям, з iмi яны сустракаюцца у жыццi або знаемяцца з дапамогай казак, iлюстрацый, малюнкау. У гульнях усе выконваюць аднолькавыя ролi, пры гэтым кожны дзейнiчае iндывiдуальна, у залежнасцi ад сваiх магчымасцей. Тлумачэнне сюжэта, правiл гульнi павiнна адбываецца на беларускай мове, эмацыянальна, выразна. Вядучыя ролi выконвае сам дарослы, але паступова далучае да гэтага i дзяцей. Каб дзецi легка уваходзiлi у вобраз добра выкарастоуваць атрыбуты: медальёны з выявамi жывёл, шапачкi, «казачныя домiкi», народныя цацкi. Паутараць гульню без змяненняу можна 2-3 разы, затым дадаваць новыя правiлы i новыя рухi, змяняць умовы правядзення.
У малодшым дашкольным узросце задачы беларускiх народных гульняу накiраваны на:
- развiццё iнтарэсу дзяцей да калектыуных дзеянняу, выхаванне добразычлiвых адносiн адзiн да аднаго у сумеснай рухальна-гульнёвай дзейнасцi;
- уменне выконваць драматызаваныя дзеяннi гульнi;
- выхаванне цiкавасцi да беларускай мовы.
Рэкамендуюцца наступныя гульнi: «Надзейка», «ванка i Марылька», «Прэла-гарэла», «Лясь, лясь, уцякай!», «Мiхасiк» «Пайшоу верабей па сметнiчку», «У ката», «Барада», «Маша», «Заiнька», «Адгадай, чый галасок», «Маучанка», «Пляцень», «Кот Апанас».
У сярэднiм дашкольным узросце большасць народных гульняу маюць разгорнутыя сюжэты, якiя вызначаюць змест рухау i характар узаемаадносiн гульцоу. Перад правядзеннем гульнi педагог тлумачыць яе у наступнай паслядоунасцi:
- назваць назву i яе задумы;
- пазнаёмiць са зместам (каротка);
- звярнуць увагу на правiлы;
- адзначыць сэнс i асаблiвасцi дзеянняу кожнага персанажа;
- паказаць рухi, якiя могуць выклiкаць цяжкасцi пры выкананнi;
- пераканацца у разуменнi дзецьмi правiл i дзеянняу гульцоу (задаць пытаннi)
- размеркаваць ролi (па лiчылцы, па жаданнi дзяцей, «у якой руце прадмет», «брацца за палку», дамовiцца);
- раздаць неабходныя атрыбуты;
- размеркаваць гуляючых па пляцоуцы.
У час гульнi педагог дае указаннi па правiльным выкананнi рухау, рэгулюе фiзiчную нагрузку – скарачае час выканання iнтэнсiуных вiдау фiзiчных практыкаванняу (бег, скачкi), змяняе умовы правядзення гульнi, спрашчае правiлы. У канцы ен ацэньвае рухальныя паводзiны дзяцей (станоуча цi адмоуна). Каб надаць гульнi больш рухавасцii эмацыянальнасцi педагог можа узяць на сябе галоуную ролю. Пры пауторы гульнi змяняюцца рухi, дадаюцца правiлы, якiя патрабуюць вытрымкi, самавалодання, вiдазмяняецца форма арганiзацыi гульцоу.
З дапамогай беларускiх гульняу дзецi сярэдняга дашкольнага узросту знаемяцца з бытам i працоунай дзейнасцю беларускага народа;
- вучацца запамiнаць вершаваныя тэксты, выконваць драматызаваныя деяннi, спалучаць iх са словами песнi;
- пераносiць знаемыя рухальныя навыкi у новую сiтуацыю, якой адпавядае змест гульнi;
- праяуляць самастойнасць, атрымлiваць станоучыя вынiкi.
Дзецям прапануюцца наступныя гульнi: «Вузельчык», «Гладышык» «Рэпа», «Садзi лянок», «Дзядуля-ражок», «У зайца», «Пакупнiкii гарлачыкi», «Лебедзi и лесавiк», «Лавiць курэй», «Блiн гарыць», «Турнас», «Гаспадар i конi», «Вожык i мышы», «Змяя», «Шоу казёл пад мастом».
Большасць гульняу для дзяцей старэйшага узросту нямаюць вобразау, яны накiраваны на фармiраванне самастойнасцi, уменне рэгуляваць свае паводзiны, дзейнiчаць у iнтарэсах каманды.
Пад час гульнi педагог сочыць за дзеяннямii узаемаадносiнамi выхаванцау, выкананнем iмiправiл, павялiчвае фiзiчную нагрузку (змяняе працягласць iнтэнсiуных рухау, рацыянальна выкарыстоувае змест гульнi, назначае адразу 2-3 водзячых). Пры падвядзеннi вынiкау ен адзначае, цi удалося дзецям дасягнуць поспеху, чаму водзячы адных злавiу хутка, а другiх не змог. Да абмяркавання трэба далучаць дзяцей, каб яны вучылiся аналiзаваць свае паводзiны. Пры пауторным правядзеннiгульнiдзецi вучацца самастойна ствараць яе варыянты: прыдумваць новыя сюжэты, правiлы, дадаваць або змяняць розныя камбiнацыi рухау.
Для выхаванцау старэйшага дашкольнага узросту становiцца магчымым:
- запамiнаць вершаваныя тэксты iiнструкцыю, якая накiравана на дакладнае выкананне рухальных дзеянняу i правiл гульнi;
- разумець мэту гульнi, распрацоуваць план дзеянняу i шляхi яго вырашэння;
- прымаць умовы гульнii нечаканыя абставiны, у якiх неабходна дзейнiчаць;
- выступаць iнiцыятарам гульнi;
- iмкнуцца самастойна знаходзiць iншыя вырыянты выканання запланаваных задач;
- праяуляць здольнасць да валявых дзеянняу (настойлiвасць, рашучасць, вытрымка, мэтанакiраванасць);
- кантраляваць свае паводзiны;
- фармiраваць станоучую рэакцыю на поспех i няудачу.
Гэтаму садзейнiчаюць наступныя варыянты беларускiх народных гульняу: «Каза», «Вартаунiк», «Мак», «Па рэдзьку», «Фарбы», «Гаспадыня i кот», «Сава i хворы верабей», «Хапанка», «Каршун», «Кашка», Гарачае месца», «Лыка», «Рэшата», У палачку-выручалачку».